Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У рэгіёнах правядуць больш за 60 бясплатных кансультацый для малога бізнэсу

 Больш за 60 бясплатных кансультацый у сферах юрыспрудэнцыі, маркетынгу, бізнес-працэсаў і фінансавага менеджменту для малога бізнэсу, індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых будзе праведзена ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемстваў - мінімізаваць негатыўныя наступствы ад COVID-19 і падтрымаць прадпрымальніцкую актыўнасць у рэгіёнах.

Індывідуальныя кансультацыі будуць праводзіцца дыстанцыйна. Разгорнутыя і дэталёвыя рашэння на запыт пісьмова дадуць эксперты праекта:

Раман Качанов - кіраўнік і заснавальнік кампаніі ТАА «Мегарост груп» (больш за 100 паспяховых рэалізаваных праектаў).

Дзяніс Кандратовіч - серыйны IT-прадпрымальнік, заснавальнік і CEO кампаній "MakeSense.app" і "Friendzy.tech", бакалаўр праграмы MBA, сертыфікаваны трэнер у галіне мадэляў працэсу камунікацыі.

Анжаліка Плескачевская - кансультант па карпаратыўных фінансах і рызыках, кансультант EBRD Business Advisory Services Program ў Беларусі, бізнэс-трэнер, з вопытам працы ў фінансава-эканамічнай сферы больш за 18 гадоў.

Андрэй Рагоўскі - эксперт у прававых пытаннях арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферах: грамадзянскае, падатковае, працоўнае права. Выступае юрыдычным кансультантам ў праектах па стварэнні і вядзенню ў Беларусі бізнесу з удзелам замежных капіталаў.

Шанец зірнуць на праблему пад іншым вуглом, сэканоміць час і грошы на знаходжанне рашэнняў актуальных задач і праблем атрымаюць прадпрымальнікі ў 12 пілотных рэгіёнах праекта: Браслаўскім, Маладзечанскім, Лідскім, Бярозаўскім, Кобрынскім, Аршанскім, Барысаўскім, Клічаўскім, Быхаўскім, Жлобінскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку і запоўніць анкету да 1 лістапада.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве і зарэгістраваць свой удзел можна на сайце: http://consulting.germi.by.

Даведачна. Арганізацыя-выканаўца - ТАА «Гермi ГРУП» з 2014 года мае вопыт правядзення мерапрыемстваў у сферы прадпрымальніцтва, бізнес-кансультавання і аказання экспертных паслуг. Арганізацыя аказвала паслугі ў рамках такіх праектаў як: Бізнес-лагер "Липень.Про", форум навукі і бізнесу "Інавацыйны Шторм", серыя інтэнсіву для стартапов "Start Your Business" і інш.