Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У НДЭІ Мінэканомікі адбыўся чарговы круглы стол у рамках распрацоўкі НСУР-2035

 

 14 чэрвеня на базе Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі прайшоў чарговы круглы стол з серыі «НСУР-2035: бачанне будучыні Беларусі». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнеса, банкаўскай сферы, аналітыкі Міністэрства эканомікі і запрошаныя эксперты.

Ключавым пытаннем, вынесеным ў парадак дня, стаў пошук мадэлі занятасці насельніцтва ва ўмовах неабходнасці рэзкага павелічэння прадукцыйнасці працы ў Рэспубліцы Беларусь.

У працэсе свабоднага абмеркавання былі вылучаныя доўгатэрміновыя трэнды, пагрозы і магчымасці сённяшняга і перспектыўнага стану спраў у эканамічнай, сацыяльнай, экалагічнай і тэхналагічнай сферах.

У якасці адказу на ключавыя выклікі былі разгледжаны розныя варыянты стратэгій «новай урбанізацыі», першачарговага развіцця гарадскіх агламерацый як «маторных тэрыторый», якія дазваляюць знайсці нетрывіяльныя рашэнні, што абапіраюцца не столькі на мінулы вопыт, колькі на прагназуемую будучыню.

  Нарада праходзіла ў канструктыўнай і працоўнай атмасферы, у працы былі выкарыстаныя камунікатыўныя падыходы тэхналогіі Rapid Foresight, якія ўключаюць сумесную працу удзельнікаў на «карце часу», працу з выявамі і схемамі.

У рамках распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года Міністэрства эканомікі працягвае правядзенне серыі круглых сталоў з удзелам экспертаў, на якіх абмяркоўваюцца ключавыя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сярэдне-і доўгатэрміновую перспектыву.