Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Прадстаўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у круглым стале па абмеркаванні стратэгічных пытанняў развіцця Беларусі ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснай эпохі

 27 чэрвеня 2019 г. напярэдадні Дня эканаміста на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў праведзены круглы стол на тэму: «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі: ад навуковых ідэй беларускай рэспубліканскай эканамічнай школы да нацыянальнай ідэі».

У ходзе мерапрыемства адбыўся канструктыўны і ўсебаковы абмен думкамі па ключавых пытаннях сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця Беларусі. Вядучыя айчынныя навукоўцы-эканамісты і эксперты-практыкі выказалі сваю пазіцыю ў дачыненні да вырашэння стратэгічных пытанняў развіцця нашай краіны ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснай эпохі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся Першы намеснік Міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў і Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Ад Міністэрства эканомікі прыняў удзел і выступіў з дакладам на тэму: «Канцэптуальныя прапановы па рашэнні сістэмных стратэгічных праблем, якія тармозяць развіццё навукова-інавацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь» начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі.