Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Нарада па пашырэнню паўнамоцтваў ЕЭК па ліквідацыі перашкодаў на ўнутраным рынку тавараў і паслуг адбылося ў Мінэканомікі

20 чэрвеня 2019г. у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карыне Мiнасян адбылася нарада па абмеркаванню прапаноў па пашырэнню паўнамоцтваў ЕЭК у частцы маніторынгу, кантролю і ліквідацыі перашкодаў на ўнутраным рынку тавараў і паслуг ЕАЭС. Дыскусію прадстаўнікоў Беларусі, Казахстана Расіі і ЕЭК ў фармаце відэаканферэнцыі патрымалі эксперты Арменіі і Кыргызстана.

З боку Мінэканомікі Беларусі ў пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар і начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Аляксей Мацавіла.

Удзельнікі нарады разгледзелі прапановы, якія тычацца падрыхтоўкі «дарожных карт» па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў на пастаяннай аснове з перыядычнасцю раз у два гады і распрацоўкі асобнага паскоранага парадку разгляду зваротаў ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў пра перашкоды на ўнутраным рынку ЕАЭС.

Прадметам асобнага абмеркавання сталі мэтазгоднасць ўкаранення прынцыпу абавязковасці дасудовага ўрэгулявання спрэчак на пляцоўцы Камісіі ЕЭК і прадастаўлення права Камісіі звяртацца ў Суд ЕАЭС ў рамках работы па ліквідацыі перашкодаў і надзяленні Суда паўнамоцтвамі па накладанню штрафных санкцый за парушэнне права Саюза.

Падчас нарады адбыўся абмен думкамі адносна магчымага абмежавання «права вета» дзяржаў-членаў у дачыненні да рашэнняў Калегіі Камісіі ЕЭК.

Таксама ў ходзе мерапрыемства абмяркоўваўся механізм ўрэгулявання рознагалоссяў і вырашэння спрэчных пытанняў у выпадках адрозненні вынікаў, атрыманых у лабараторыях розных дзяржаў-членаў, адсутнасці іх ўзаемнага прызнання i ў iншых падобных выпадках.