Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі працягвае працу па арганізацыі абмеркавання пытанняў развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах

У мэтах шырокага асвятлення пытанняў развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, дзяржаўнай падтрымкі МСП, стымулявання дзелавой актыўнасці, рашэнняў Кіраўніка дзяржавы і Ўрада па фарміраванні ў краіне спрыяльных умоў для вядзення бізнеса, Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і пры ўдзеле рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання арганізавана праца па правядзенні выязных «адкрытых прыёмных», у ходзе якіх абмяркоўваюцца пытанні развіцця прадпрымальніцтва ў раённых цэнтрах краiны.

7 чэрвеня 2019 г. падобнае мерапрыемства адбылося ў г.Узда. Яно прайшло ў новым пашыраным фармаце і аб'яднала больш за 60-ці ўдзельнікаў, у ліку якіх прадстаўнікі дзелавой супольнасці не толькі Уздзенскага, але і Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага і Слуцкага раёнаў.

У працы «адкрытай прыёмнай» традыцыйна прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, Дзяржстандарту, «Банка развіцця Рэспублікі Беларусь», Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, тэрытарыяльных органаў МАРГ і МПЗ.

Да абмеркавання пытанняў развіцця прадпрымальніцтва Мінскай вобласці таксама далучыліся члены Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце, саветаў па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінаблвыканкаме, Уздзенскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім райвыканкамах, а таксама прадстаўнік ААТ «Беларуская універсальная гандлёвая біржа».

У ходзе «адкрытай прыёмнай» былі абмеркаваныя пытанні канкурэнцыі, ўключэння ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці і адчужэння маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, змены мэтавага прызначэння будынкаў і збудаванняў, доступа суб'ектаў гаспадарання да фінансавых рэсурсаў, набыцця сыравіны праз таварную біржу, стварэння інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Праца выязных «адкрытых прыёмных» будзе працягнута.