Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі, эксперты і бізнес абмеркавалі контуры «дарожнай карты» па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

28 жніўня 2020 года на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі адбылося ініцыяванае Міністэрствам эканомікі пасяджэнне круглага стала па тэме развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сярэднетэрміновай перспектыве. Мерапрыемства было праведзена ў фармаце фарсайт-тэхналогіі. Да ўдзелу былі запрошаны кіраўнікі вядучых прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, прадстаўнікі аналітычных цэнтраў, незалежныя аналітыкі і эксперты, навукоўцы.

Праца вялася ў трох групах, падабраных з улікам прадстаўлення ў кожнай шырокага спектру суб'ектных пазіцый. Шляхам экспертных дыскусій былі вызначаныя 10 трэндаў, па якіх вялася далейшая праца.

Вынікам фарсайт-сесіі з'яўляецца выпрацоўка так званай «карты будучыні». Яна апісвае абумоўленую сферу праз прызму верагодных і малаверагодных сцэнарыяў яе развіцця да 2025 года, а таксама дазваляе фарміраваць розныя спосабы і шляхі дасягнення тых ці іншых пажаданых станаў, вызначаць фактары, якія ўплываюць на чаканую рэалізацыю той ці іншай падзеі.

Фармат праведзенага мерапрыемства прадугледжвае, што «карта будучыні» будзе трансфармавана ў «дарожную карту» паслядоўных ўзаемаўвязаных крокаў па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі з улікам прагназуемых рызык і верагодных стрымліваючых фактараў.

У далейшым дадзеныя меры знойдуць адлюстраванне ў праграмных дакументах пяцігодкі, у тым ліку ў Дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» у 2021 - 2025 гадах.