Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі арганізавала выязное абмеркаванне пытанняў развіцця прадпрымальніцтва ў Баранавічах

  Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і пры ўдзеле рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання працягвае працу па арганізацыі і правядзенні выязных «адкрытых прыёмных», на якіх разглядаюцца пытанні развіцця прадпрымальніцтва ў раённых цэнтрах краіны.

 28 чэрвеня 2019 г. такога роду мерапрыемства прайшло ў г. Баранавічы. Удзельнікі «адкрытай прыёмнай» абмеркавалі пытанні падатковага заканадаўства, адчужэння маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, і ўключэння ў абарот маёмасці, доступу суб'ектаў МСП да фінансавых рэсурсаў (крэдытаванне, даручальніцтва), ліцэнзавання грузаперавозак суб'ектамі гаспадарання.

Па ўсіх вышэйпералічаных пытаннях прадстаўнікамі дзяржаўных органаў дадзены адпаведныя тлумачэнні.