Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі арганізавала правядзенне выязной адкрытай прыёмнай для прадпрымальнікаў у Жодзіна

 

Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і пры ўдзеле рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання працягвае працу па арганізацыі правядзення выязных "адкрытых прыёмных", дзе абмяркоўваюцца пытанні развіцця прадпрымальніцтва ў раённых цэнтрах краіны.

6 верасня 2019 г. у г. Жодзіна адбылася выязная "адкрытая прыёмная" у рамках выязнога пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце сумесна з грамадска-кансультатыўным (экспертным) саветам па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце і саветамiпа развіцці прадпрымальніцтва пры райгарвыканкамах (Жодзінскi, Чэрвеньскі, Смалявіцкі).

У ходзе "адкрытай прыёмнай" абмяркоўваліся пытанні падатковага заканадаўства, змены мэтавага прызначэння зямельных участкаў, адчужэння маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадастаўлення льгот і прэферэнцый, ажыццяўлення кантрольна-нагляднай дзейнасці, доступу суб'ектаў МСП да фінансавых рэсурсаў (крэдытаванне, даручальніцтва), канкурэнцыі, стварэння інфраструктуры раёнаў.

 Прадстаўнікамі дзяржаўных органаў былі дадзены адпаведныя тлумачэнні па гэтых пытаннях.

Праца выязных "адкрытых прыёмных" будзе працягнута.