Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Круглы стол на тэму «занятасць - дэмаграфія - сям'я» у рамках работы над праектам НСУР -2035 адбыўся ў НДЭІ Мінэканомікі

4 верасня 2019г. у НДЭІ Мінэканомікі адбыўся чарговы круглы стол у рамках распрацоўкі праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года, працу над якім вядзе Міністэрства эканомікі.

 У ім прынялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, Першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, прадстаўнікі навукі (НАН Беларусі, НДЭІ Мінэканомікі, НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны), кіраўнікі навуковых арганізацый і беларускіх «фабрык думкі», запрошаныя эксперты, прадпрымальнікі.

У прывітальным слове намеснік Міністра Дзмітрый Матусевіч падкрэсліў актуальнасць разгляду праекта НСУР-2035 з улікам асноўных трэндаў у галіне дэмаграфіі і занятасці, развіцця сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Абмеркаванне было арганізавана па методыцы «хуткасны форсайт» (rapid foresight) - «хуткі погляд у будучыню», якая прадугледжвае пабудову «карты будучыні» на аснове аб'ектыўна развіваючыхся трэндаў, вызначэння пагроз і магчымасцяў для развіцця і фарміравання праектных ініцыятыў.

«Мазгавы штурм» быў арганізаваны ў змешаных групах. Падчас яго эксперты вызначылі і прааналізавалі асноўныя трэнды ў галіне дэмаграфіі і занятасці, характэрныя для нашай краіны, іх развіццё ў ближне-, сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве, вылучылi тыя, на якія неабходна звярнуць пільную ўвагу.

Практыка правядзення круглых сталоў з удзелам экспертаў з абмеркаваннем ключавых кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на сярэдне-і доўгатэрміновую перспектыву будзе працягнута.