Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар прыняў удзел у працы круглага стала «Адукацыя, навука, інавацыі для эканомікі будучыні»

18 кастрычніка 2019 года на базе Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прайшоў круглы стол па абмеркаванню Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Міністэрства эканомікі, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навукоўцы-эканамісты дзяржаўных і прыватных навуковых арганізацый, прадстаўнікі бізнес-супольнасці, топ-менеджэры шэрагу кампаній. Абмеркаванне адбылося ў фармаце Rapid Foresight, яго мадэратарам выступіў бізнес-трэнер, дырэктар QA Academy ТАА «Планета тэставання» Юрый Анушкiн.

Адкрываючы круглы стол, намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на стратэгічнае бачанне развіцця трыяды «адукацыя-навука-інавацыі».

Адміністрацыйны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данэйка у сваю чаргу пазначыў сусветныя трэнды, звязаныя з развіццём навукі, адукацыі і выкарыстаннем інавацый. Асноўны акцэнт у яго выступе быў зроблены на ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў, звязаных са штучным інтэлектам, адытыўнай вытворчасцю, лакалізацыяй энергетыкі і інш.

Асноўная дыскусія разгарнулася падчас абмеркавання эканамічных, тэхналагічных і іншых трэндаў: зніжэння навукаёмістасці ў структуры ВУП, росту колькасці сітуацыйных рашэнняў у кіраванні, павелічэння колькасці карэкціровак у галіне сістэмы адукацыі, росту разрыву паміж сістэмай адукацыі і рынкам працы і інш.

Праца, пабудаваная ў фармаце Фарсайт-сесій, прадугледжвала акумуляванне асноўных ідэй і прапаноў ад экспертнай супольнасці. Удзельнікі круглага стала пастараліся вызначыць неабходныя нарматыўныя акты, магчымыя падзеі, фарматы і тэхналогіі, якія могуць аказаць уплыў на адукацыю, навуку і інавацыі ў Беларусі, прапанаваць шляхі пераадолення магчымых выклікаў, а таксама знайсці кропкі росту.