Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч выступіў на інвестыцыйным форуме, прымеркаваным да дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства»

 10 - 11 ліпеня 2019 г. у г.Батумi (Грузія) адбыўся першы інвестыцыйны форум ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" "Дзесяць гадоў пасля Прагі". Мерапрыемства было прысвечана дзесяцігоддзю "Усходняга партнёрства" і праводзілася з мэтай абмеркавання вынікаў работы ініцыятывы і прасоўвання эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕС і шасцю краінамі "Усходняга партнёрства".

Намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі выступіў на пленарным пасяджэнні Форума. Былі прадстаўлены вынікі працы Рэспублікі Беларусь ва "Усходнім партнёрстве" на працягу дзесяці гадоў рэалізацыі гэтай ініцыятывы ЕС, перспектывы і асноўныя кірункі супрацоўніцтва, а таксама вынікі і планы работы Урада па ўдасканаленні інвестыцыйнага асяроддзя.