Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй COEST

 8 ліпеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра эканомікі Дзмітрыя Ярашэвіча з дэлегацыяй рабочай групы па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Савета ЕС па замежных справах (COEST). У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі 20 краін Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы беларускім бокам была праведзена прэзентацыя сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, вынікаў працы па ўзаемадзеянню з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, а таксама адбыўся абмен думкамі па гэтых пытаннях.