Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч прадставіў вынікі рэалізацыі праекта па лічбавай трансфармацыі эканомікі Беларусі на канферэнцыі ў Сеуле

9 верасня 2019 г. у г. Сеул (Рэспубліка Карэя) адбылася Канферэнцыя па распаўсюду інфармацыі аб Праграме абмену ведамі (2019 Knowledge Sharing Program Dissemination Conference), якая рэалізуецца пад эгідай Міністэрства эканомікі і фінансаў Рэспублікі Карэя.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя.

Намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч выступіў з дакладам аб выніках рэалізацыі праекта «Лічбавая трансфармацыя нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь», каардынатарам якога ад беларускага боку з'яўляецца Мінэканомікі.

Таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі і фінансаў Рэспублікі Карэя і Прэзідэнцкага камітэта па паўночным эканамічным супрацоўніцтве, у ходзе якіх бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і далейшага ўзаемадзеяння па праграме абмену ведамі.