Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Анжаліка Нікіціна прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Смілавічах

 Намеснік Міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў г.п. Смілавічы (Мінская вобласць), прысвечаным ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага самакіравання.

Разам з сенатарамі, кіраўніцтвам абласных, раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў, прадстаўнікамі мясцовай улады, а таксама калегамі з Міністэрства ЖКГ і Дзяржкаммаёмасці намеснік міністра эканомікі наведала аб'екты сацыяльнай інфраструктуры гарадскога пасёлка, азнаёмілася з сацыяльна-эканамічным развіццём населенага пункта.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці, сферы ЖКГ і развіцця інфраструктуры ў невялікіх населеных пунктах краіны.

(Па матэрыялах БЕЛТА)