Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у Бабініцкай сярэдняй школе Аршанскага раёна

 Міністр эканомікі 1 верасня наведаў сваю малую Радзіму і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у Бабініцкай сярэдняй школе Аршанскага раёна, у якой ён вучыўся.

«У гэты дзень больш за мільён школьнікаў садзяцца за парты, прыступаюць да вучобы. Для ўсіх нас гэта вельмі важная падзея, бо будучыня нашай краіны, наша эканоміка пачынае фармiравацца менавіта тут, у школе. Сёння канкурэнцыя паміж кампаніямі і краінамі разгортваецца на ўзроўні ведаў, інтэлекту, чалавечага патэнцыялу, і перамагае той, у каго гэты патэнцыял вышэй. А ён наўпрост залежыць ад якасці адукацыі ", - адзначыў у сваім прывітальным слове Аляксандр Чарвякоў.

Міністр эканомікі пажадаў прысутнiчаючым на лінейцы школьнікам выдатных адзнак і ўседлівасці, выкладчыкам - мудрасці і новых ідэй, а бацькам - цярпення і гонару за сваіх дзяцей.