Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў правёў ўстановачную нараду рабочай групы па эфектыўным выкарыстанні НІС для эканомікі

14 мая 2020 года на базе навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўству адбылася ўстановачная нарада спецыяльнай рабочай групы па вырашэнні праблем эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі.

У ёй прынялі ўдзел Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч, Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Косаўскі, кіраўнікі навукова-прамысловых асацыяцыяй, інстытутаў і іншыя.

Аляксандр Чарвякоў у сваёй уступнай прамове распавёў аб напрамках працы і альгарытме дзейнасці спецыяльнай рабочай групы. Адказваючы над адзно з асноўных пытанняў, што тычфцца задзейнічання навукова-тэхнічнага патэнцыялу для развіцця нацыянальнай эканомікі - пытанне фінансавання, Міністр у якасці варыянту яго рашэння прадставіў праект спецыялізаванай пляцоўкі па арганізацыі і фінансаванню вынікаў НДВКП.

 «Сутнасць прапанаванага праекта складаецца ў тым, каб у выніку ўвесь рынкавы гандаль вынікамі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, тэхналогіямі, ноу-хау і іншымі прадуктамі інтэлектуальнай уласнасці сканцэнтраваць на адной пляцоўцы. Гаворка ідзе аб стварэнні гандлёвай пляцоўкі нематэрыяльнымі актывамі і прыцягненні інвестыцый для забеспячэння здзелак на ёй. Напрыклад, у выглядзе размяшчэння каштоўных папер - аблігацыйных пазык або акцый. У перспектыве гэта пляцоўка можа стаць базавым рынкам для гандлю вынікамі НДВКП на прасторы ЕАЭС», - заявіў Міністр эканомікі.

Ён таксама паведаміў, што стварэнне такога праекта - па сутнасці гандлёва-фінансавага цэнтра для R&D - уключае ў сябе і разгортванне асаблівай інфраструктуры, якая забяспечыць хуткі доступ да навукова-даследчага кантэнту, баз даных, рэсурсаў і інструментаў, што ў сваю чаргу, значна скароціць тэрміны арганізацыі НДВКП і выдаткі на іх правядзенне.

«Гэта дазволіць хутка інтэграваць прапанаваны да абмеркавання праект у глабальную сістэму рынку гандлю тэхналогіямі, што забяспечыць попыт на прадукцыю нашых навукоўцаў і распрацоўшчыкаў як з боку айчынных, так і замежных вытворцаў», - растлумачыў Аляксандр Чарвякоў.

Гаворачы аб задачах бягучага перыяду, Міністр эканомікі агучыў ацэнку эканамічнага развіцця на кароткатэрміновую перспектыву:

«У нас ужо ёсць папярэднія дадзеныя аб працы эканомікі ў красавіку - гэта 98,7%. Па нашай ацэнцы, адмоўная дынаміка захаваецца ў бягучым месяцы, што абумоўлена эфектам пандэміі, аднак ужо з лiпеня Мінэканомікі чакае пачатак аднаўленчага росту. Гэтаму паспрыяюць ажываючыя рынкі нашых гандлёвых партнёраў. У цэлым па годзе, наша задача не дапусціць зніжэння ВУП у параўнанні з мінулым годам», - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.