Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў наведаў прадпрыемствы Лiдскага раёна

Мiнiстэрства эканомiкi працягвае манiторынг працы эканомiкi, а таксама сумесна з iншымi дзяржорганамi распрацоўвае праект Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Республiкi Беларусь на наступнае пяцiгоддзе, галоўнымi напрамкамi якой традыцыйна з`яўляюцца рэгiянальнае i прамысловае развiццё.

У межах гэтай працы 24 лiпеня 2020г. Мiнiстр эканомiкi наведаў прадпрыемствы Лiдскага раёна Гродзенскай вобласцi: ААТ «Шклозавод «Нёман», кiруючую кампанiю холдынга «Лiдсельмаш», Лiдскi лiцейна-механiчны завод i СЗАТ «ЛIПЛАСТ-СПб».

«Лiдскiй раён адносiцца да тых 11 раёнаў, дзе у блiжэйшыя гады павiнна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамiчнае развiццё, iякuя распрацоўвалiкомплексныя праграмы па паскоранаму развiццю. Прайшоў год, i наша мэта ­– паглядзець, як праграма выконваецца, якiя праблемныя пытаннiпатрабуюць вырашэння, якое садзейнiчанне можа аказаць на месцах дзяржава, чым жывуць працоўныя калектывы, что iх хвалюе», - адзначыў Мiнiстр у гутарцы з мясцовай прэсай падчас вiзiту.

Падчас наведвання шклозавода «Нёман» i «Лiдсельмаша» адбылася размова Мiнiстра з калектывамi – аб надзённых патрэбах, у тым лiку, бытавых, аб перспектывах развiцця прадпрыемстваў, раёна i эканомiкiў вогуле.

Гаворачы аб бягучай сiтуацыы, Аляксандр Чарвякоў паведамiў, што на дадзены момант Урад адпрацоўвае комплекс мер, как максiмальна наблiзiцца да тых паказчыкаў, што былiвызначаны у прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2020 год.  Пры гэтым ён адзначыў, што мэтай яго рабочай паездкi на прадпрыемствы Лiдскага раёна было абмеркаванне не толькi эканамiчных пытанняў, але iпытанняў сацыальнай сферы, таму менавiта чалавек iяго патрэбы – гэта той стрыжань, вакол якога будзе выбудоўвацца распрацоўваемая ў дадзены момант праграма сацыальна-эканамiчнага развiцця на наступны пяцiгадовы перыяд. У гэтай сувязi Мiнiстр пацiкавiўся думкай сваiх субяседнiкаў: у якiя сферы, на iх думку, неабходна ў першую чаргу накiроўваць рэсурсы? Сярод прыарытэтных накiрункаў работнiкi завода «Лiдсельмаш» назвалi моладзевую палiтыку iбудаўнiцтва жылля.

«Пабыўшы на прадпрыемствах, мы убачылi, што яны працуюць, прычым не прыпыняючыся ў панджэмiю – iгэта важнейшае дасягненiе палугоддзя. Эканомiка устойлiва пачынае аднаўляцца, што вiдавочна па ключавым паказчыкам. Плануем да конца года поўнасцью аднавiцца да ўзровня прошлага году. Прадпрыемствам неабходны дадатковы рэсурс, каб не спыняцца, накiраваць прадукцыю спажыўцам, iiм фактычна ужо аказана неабходная падтрымка, каб яны больш камфортна сабе адчувалi ў далейшым i маглi развiвацца» - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

 (Падрыхтавана з выкарыстаннем матэрыялаў “Гродзенскай праўды” i “Лідскай газеты”)