Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Алена Пермiнава правяла паседжанне ГКС, агучаны новыя прамежкавыя вынiкi рэалiзацii Указа № 143

 

30 лiпеня 2020 г. адбылося  паседжанне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета (ГКС) па развiццю прадпрымальнiцтва пры Мiнiстэрстве эканомiкi Рэспублiкi Беларусь пад старшынствам намеснiка Мiнiстра эканомiкiАлены Пермiнавай. Яно прайшло ў фармаце анлайн-канферэнцыi.

Членамi савета з запрашэннем прадстаўнiкоў Дзяржстандарта быў разгледжаны План мерапрыемстваў, накiраваных на рэалiзацыю Пагаднення аб парядку абарачэння ў Евразiйскiм эканамiчным саюзе прадукцыi, патрабаваннiда якой не усталяваны тэхнiчнымi рэгламентамiЕАЭС, i правiлах забеспячэння бяспекiтакой прадукцыiад 3 лютага 2020 г.

Акрамя таго, Алена Пермiнава прадставiла членам савета iнфармацыю аб рэалiзацыiасобных норм Указа Прэзiдента Рэспублiкi Беларусь ад 24 красавiка 2020 г. №  143 ”Аб падтрымцы эканомiкi“ (далей – Указ № 143).

_______________________________________

У вогуле на 23 лiпеня 2020 г. с заявамi аб прадастаўленii падатковых льгот i прэферэнцый у абвыканкамы i Мiнгарвыканкам звярнулася 3 488 субъектаў гаспадаркi. Ужо скарыстаўся льготамi 1 281 субъектаў гаспадаркi* (з iх 72,5 % арганiзацыi прыватнай формы ўласнасцi). Агульны аб`ём падтрымкi склаў 23 млн. рублёў.

Акрамя таго, у рамках пункта 3 Указа № 143 абласныя саветы дэпутатаў знiзiлi стаўкi адзiнага падатку на другi i трэцi квартал. Адпаведна паданым удасканаленым дэкларацыям дадзенай iльготай ужо скарысталася 44 тыс. iндывiдуальных прадпрымальнiка. Агульны аб`ём падтрымкi склаў 9,6 млн. рублёў.

Па стану на 15 лiпеня 2020 г. (па пунктах 6, 8, 11 Указа № 143) з паступiўшых 8044 зваротаў арэндатараў (ссудаатрымальнiкаў) i пакупнiкоў маёмасцi льготамi i прэферэнцыямi ужо скарысталася 6700 субъектаў гаспадаркi*. Агульная сума льгот i прэферэнцый склала 25,6 млн. рублёў, з якой 94% або 24 млн. рублёў – накiравана 5857 субъектам гаспадаркi прыватнай формы ўласнасцi.  

*Шэраг паступiўшых заяваў на дадзены момант знаходзiцца на разгляданнi. Пры гэтым некаторым заяўнiкам адмоўлена у предастаўленнi льгот i прэферэнцый, таму, што ажыцяўляемыя iмi вiды дзейнасцi не ваходзяць в спiс вiдаў дзейнасцi, (вызвачаны Указам № 143) у адносiнах да якiх  прымяняюцца льготы i прэферэнцыi.______________________________________________________

Алена Пермiнава таксама праiнфармавала членаў ГКС аб тым, што  Мiнэканомiкi вядзецца распрацоўка праекта Плана мерапрыемстваў па удасканаленню прававога рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiпрадугледжвае актуалiзацыю плана па рэалiзацыi  Дэкрета Прэзiдента Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2017 г. №7 ˮАб развiццiпрадпрымальнiцтва “ iiншыя меры па лiбералiзацыiдзелавога клiмату.

Мiнэканомiкi таксама падтрымала прапанову прадпрымальнiцкiх саюзаў аб неабходнасцi усталявання ў Беларусi прафесiйнага святочнага Дня прадпрымальнiка. Праект адпаведнага нарматыўнага прававога акта ужо падрыхтаваны мiнiстэрствам.