Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аб выніках справаздачы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу 2020"

 У справаздачы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу 2020" Рэспубліка Беларусь заняла 49-е месца сярод 190 эканомік свету. Адначасова наша краіна атрымала 74,3 балаў з 100 магчымых па паказчыку спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу.

У структуры кірункаў "жыццёвага цыкла" бізнэсу, што даследуюцца пры складанні справаздачы, зафіксаваны наступныя пазіцыі Беларусі:
"Рэгістрацыя прадпрыемстваў" 30 месца;
"Атрыманне дазволу на будаўніцтва" 48 месца;
"Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння" 20 месца;
"Рэгістрацыя ўласнасці" 14 месца;
"Атрыманне крэдытаў" 104 месца;
"Абарона мінарытарных інвестараў" 79 месца;
"Падаткаабкладанне" 99 месца;
"Міжнародны гандаль" 24 месца;
"Забеспячэнне выканання кантрактаў" 40 месца;
"Вырашэнне неплацежаздольнасці" 74 месца.

Станоўчых рэформаў (у тэрміналогіі рэйтынгу «Вядзенне бізнэсу») для Беларусі ў справаздачы бягучага года не зафіксавана *. 

Разам з тым у рэйтынгу Сусветнага банка адлюстраваны пазітыўныя змены па такіх паказчыках рэйтынгу, як:
"Рэгістрацыя прадпрыемстваў" (скарочаны час на рэгістрацыю);
"Атрыманне дазволу на будаўніцтва" (скарочаны час на атрыманне дазволу);
"Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння" (паменшаны кошт паключэння);
"Падаткаабкладанне" (скарочаны час на выплату падаткаў);
"Вырашэнне неплацежаздольнасці" (павялічаны каэфіцыент вяртання сродкаў);
"Міжнародны гандаль" (скарочаны кошт праходжання пагранічнага і мытнага кантролю ў працэдуры экспарту і час праходжання пагранічнага і мытнага кантролю ў працэдуры імпарту).
Пры гэтым умовы для ажыццяўлення міжнароднага гандлю на працягу апошняга шэрагу гадоў у нашай краіне ацэньваюцца як лепшыя сярод членаў ЕАЭС. (Беларусь займае 24 месца, Арменія - 43, Кыргызстан - 89, Расійская Федэрацыя - 99, Казахстан - 105).

Паводле справаздачы за вывучаемы перыяд зафіксавана адна нарматыўная змена, якая ўскладняе вядзенне бізнесу. На думку Сусветнага банка, была аслаблена абарона мінарытарных інвестараў у сувязі з павелічэннем гранічнага тэрміну раскрыцця інфармацыі аб здзелках з зацікаўленасцю афіляваных асоб.

Такім чынам, у параўнанні з мінулай справаздачай адзначана зніжэнне па сямі з дзесяці пазіцый рэйтынгу, дзве пазіцыі засталіся на ранейшым узроўні, па адным з паказчыкаў адзначаны рост. Аднак гэта адносная дынаміка. Згодна з метадалогіяй Сусветнага банка рух у рэйтынгу «Вядзенне бізнэсу» адбываецца адносна іншых удзельнікаў рэйтынгу. Такім чынам, зніжэнне пазіцыі Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу "Вядзенне бізнэсу-2020» у цэлым і па шэрагу кампанентаў шмат у чым тлумачыцца дынамікай іншых краін, якія у 2018 годзе больш актыўна паляпшалі ўмовы вядзення бізнесу па дзесяці кантраляваным кампанентаў рэйтынгу.

У той жа час, з улікам традыцыйнага пераразліку дадзеных рэйтынгу, па 9 з 10 паказчыкаў спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу пазіцыі Беларусі адносна ўласных вынікаў мінулага года палепшыліся альбо засталіся на ранейшым узроўні, а па адным - знізіліся на два балы.

Акрамя таго ў 2018-2019 гадах у Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг вядомых мер па лібералізацыі ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, якія не былі ахоплены даследаваннем Сусветнага банка ў сілу яго метадалогіі, але пазітыўна ўспрыняты беларускай дзелавой супольнасцю.

* Даследаванне Сусветнага банка «Вядзенне бізнэсу» ацэньвае ўмовы для прадпрымальніцтва па 10 кампанентам, і звяртае ўвагу на змены, якія адбываюцца з мая года папярэдняга выхаду справаздачы да мая бягучага года і пацверджаны на практыцы метадам апытання рэспандэнтаў (пацвердзіць дзейснасць рэформы павінна больш за палову апытаных).
Пры гэтым справаздача па даследаванні не адлюстроўвае іншыя аспекты дзелавога клімату, такія, як макраэканамічная стабільнасць, дэкрыміналізацыя эканамічных рызык, аптымізацыя кантрольна-нагляднай дзейнасці, стварэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый, самазанятасці.

Урад Рэспублікі Беларусь мае намер працягнуць рэалізацыю комплексу рэформаў ва ўсіх сферах дзейнасці, у тым ліку, з улікам станоўчага вопыту замежных краін і рэкамендацый Сусветнага банка.