Электронны зварот юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў
Парадак разгляду электронных зваротаў фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Электронны зварот павінен выкладацца на беларускай або рускай мове.
УВАГА! Звароты грамадзян праз гэтую рубрыку не прымаюцца.
Электронныя звароты індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
♦ найменне арганізацыі і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
♦ поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання, электронны адрас;
♦ сутнасць звароту;
♦ прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты, асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
♦ да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Адклікаць электронны зварот можна тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Па просьбе заяўніка, а таксама ў выпадку, калі ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ, на электронны зварот можа быць дадзены адказ, накіраваны поштай.
Форма электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў