Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства
Апошняе аднаўленне: 05.12.2016

Запіс грамадзян
на асабісты прыём да кіраўніцтва
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублiкi Беларусь (далей - Міністэрства) праводзiцца ў адпаведнасцi з графікам ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў ў адпаведнасці з графікам асабістага прыёму.

 Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

• звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

• звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку прыему;

• калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;

• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. Пры наяўнасці ў звароце пытанняў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую  дзяржаўную установу або арганізацыю яму трэба звярнуцца.

Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца аўдыё-відэазапіс, кіна- фотаздымка.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства) ажыццяўляецца па тэлефоне 200-13-37 (аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб і пратаколу) альбо па тэлефонах прыёмных, названых ніжэй, а таксама з дапамогай электроннага звароту.

Графік
асабістага прыему ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

Пасада асобы, якая вядзе асабісты прыём

Прозвішча,

імя, імя па бацьку

Дні і гадзіны прыему

Адрас і нумар  кабінета

Нумар тэлефона для папярэдняга запісу

Міністр

ЗІНОЎСКІ Уладзімір Іванавіч

1-я серада кожнага месяца

800-1300

вул.Берсана, 14

202

222-60-48

Першы намеснік Міністра

 ЗАБАРОЎСКІ 
 Аляксандр Міхайлавіч

 2-я серада кожнага месяца
800-1300

вул.Берсана, 14

406

 200-07-77

Намеснік Міністра

КАСЦЕВІЧ

Ірына

Анатольеўна

3-я серада кожнага месяца

800-1300

вул.Берсана, 14

304

222-60-48

Намеснік Міністра

КРУТЫ

Дзмітрый

 Мікалаевіч

 4-я серада кожнага месяца

800-1300

вул.Берсана, 14

604

 222-68-01

Намеснік Міністра

 КУДАСАЎ 
Антон

Эдмундавіч

5-я серада кожнага месяца

8.00 - 13.00

вул.Берсана, 14

506

200-32-78

Намеснік Міністра

 ЯРАШЭНКА
Аляксандр
Рыгоравіч

 1-я серада кожнага месяца

1400-2000

вул.Берсана, 14

304

222-67-77

 Намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрамальніцтву

 АРУШАНЬЯНЦ

Петр
Барысавіч

 

3-я серада кожнага месяца

800-1300

 вул.Мясникова, 39

431

 

222-47-03

Дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве

МІРАНІЧЭНКА

Аляксандр Іванавіч 

4-я серада кожнага месяца

800-1300

вул.Берсана, 16

405

306-54-27

Дырэктар Дэпартамента
цэнавай палітыкі

ФАМІН 
Ігар

Аляксеевіч

2-я серада кожнага месяца

800-1300

вул.Берсана, 14

604

226-51-52


Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА