Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2020 г. № 130

 16 красавіка 2020 года прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні» №130 (далей - Указ), распрацаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

 Указ накіраваны на далейшае развіццё іпатэчнага жыллёвага крэдытавання шляхам стварэння дадатковых умоў па забеспячэнню правоў грамадзян крэдытаатрымальнікаў і зніжэння банкаўскіх рызык несвоечасовага і няпоўнага вяртання крэдытных рэсурсаў.

Гэтым Указам прадугледжана спрашчэнне механізмаў ўзнікнення і афармлення закладу (іпатэкі) жылля, набытага з прыцягненнем банкаўскага крэдыту; вызначэнне ўмоў звароту спагнання на прадмет закладу (іпатэкі); прадастаўленне адтэрміноўкі крэдытаатрымальніку па выкананні абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору, выкананне абавязацельстваў па якім забяспечана залогам (іпатэкай) жылля, на перыяд праходжання тэрміновай ваеннай службы або альтэрнатыўнай службы.

Указам зняты і канкрэтызаваны шэраг праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у айчыннай практыцы адносін па іпатэчным жыллёвым крэдытаванні. Так, згодна з нормамі прынятага Указа:

у іпатэку набываецца толькі гатовае жыллё (зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку), у тым ліку на другасным рынку жылой нерухомасці;

іпатэка жылля распаўсюджваецца на зямельны ўчастак, на якім размешчана жыллё, альбо на права арэнды адпаведнага зямельнага ўчастка;

у выпадку неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытнай дамове банк у першую чаргу ажыццяўляе зварот спагнання на прадмет іпатэкі, а ў выпадку немагчымасці задавальнення сваіх патрабаванняў дадзеных чынам - за кошт іншага забеспячэння (пры яго наяўнасці);

зварот спагнання на жыллё, якое знаходзіцца ў закладзе (іпатэцы) магчымы толькі ў выпадку адначасовага выканання наступных умоў: пратэрмінаваная запазычанасць па асноўнай суме доўгу перавышае дзесяць адсоткаў ад сумы прадастаўленага крэдыту і пратэрмінаваная запазычанасць па асноўнай суме доўгу і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам складае больш 90 дзён;

да спынення забяспечаных іпатэкай абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору не дапускаецца ўжыванне любых абцяжаранняў і (або) абмежаванняў па валоданню, карыстанню і распараджэнню знаходзячымся ў іпатэцы жыллём, а таксама зварот спагнання на яго трэцімі асобамі (за выключэннем выпадкаў прымянення абцяжаранняў і (або) абмежаванняў у інтарэсах банка-залогатрымальніка або з яго згоды).