Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Падзеi

31 ліпеня 2020г. - інвестыцыйная онлайн-канферэнцыя НАІП і ЮНКТАД «Ад аднаўлення да ўстойлівага росту»

31 ліпеня 2020 г. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі пры падтрымцы ЮНКТАД арганізуе інвестыцыйную онлайн-канферэнцыю «Ад аднаўлення да ўстойлівага росту».

Якія тэндэнцыі пераважаюць у галіне прыцягнення інвестыцый у свеце па меры пераадолення наступстваў пандэміі? Дзе дзяржава і бізнэс могуць палепшыць узаемадзеянне для ўстойлівага эканамічнага развіцця? Якія ўмовы для бізнесу і інвестыцыйныя магчымасці сёння прапануе Беларусь?

Гэтыя і іншыя актуальныя пытанні, інвестыцыйныя тэндэнцыі і магчымасці для бізнесу ў Беларусі ў анлайн-фармаце абмяркуюць прадстаўнікі дзяржавы, кіраўнікі паспяховых кампаній, міжнародныя эксперты і прафесіяналы ў сферы інвестыцый падчас двух панэльных дыскусій і круглага стала.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пройдзе пры ўдзеле Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча, Міністра эканомікі Беларусі Аляксандра Чарвякова, а таксама прадстаўнікоў ЮНКТАД і Сусветнага эканамічнага форуму.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежавана. Рэгістрацыя даступна на сайце.