Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Адказы на звароты

Згодна з п.7 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь размяшчае на сваім афіцыйным сайце адказы на электронныя звароты iдэнтычнага зместу ад розных заяўнікаў, што носяць масавы характар.



Аб дзейнасцi рабочай групы па пытаннях інтэграцыі і падрыхтоўцы праекта Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года

У адказ на звароты грамадзян, что тычацца дзейнасцi рабочай групы па пытаннях інтэграцыі і падрыхтоўцы праекта Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паведамляе наступнае.

 Звяртаем увагу, што 6 верасня 2019 года Прэм'ер-міністрамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі парафіраваны праект Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, якая не мае дадаткаў, і спіс дарожных карт.

З пункту гледжання міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэты дакумент да яго падпісання Кіраўнікамі дзяржаў мае рабочы характар і не стварае прававых наступстваў для Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, звяртаем увагу, што апублікаванне дарожных карт на дадзеным этапе немагчыма тэхнічна: яны не падпісваліся 6 верасня і праца па iх падрыхтоўцы толькі пачалася.

Мерапрыемствы па паглыбленні інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй здзяйсняюцца на падставе адмысловага рашэння, прынятага на рэспубліканскім рэферендуме ў маі 1995 году і ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абавязацельствы з’яўляюцца адкрытымі для грамадскасці, яны ўтрымліваюцца ў Дамове. Праца, што ладзіцца зараз Урадамі дзвюх краін, ахоплівае выключна эканамічную частку Дамовы і накіравана на яе адмысловую рэалізацыю, дзеля чаго падрыхтываны праект Праграмы.

Дакументы, над якімі працуюць органы ўлады, не ўтрымліваюць палітычнага кампаненту і не ствараюць пагроз для суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 У сусветнай практыцы пагадненні, якія датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ніколі не публікуюцца на стадыі перамоваў, нягледзячы на тое, што такія перамовы доўжацца гадамі, што мы бачым на прыкладзе Трансатлантычнага і Трансціхааікіянскага партнёрства. Меркаванне грамадзян у дадзеным выпадку ўлічваецца на стадыі парламенцкай ратыфікацыі дасягнутых дамоўленасцей.

Адпаведна, любыя змены нацыянальнага заканадаўства, якія вынікаюць з гэтых дамоўленасцей, будуць публічнымі і ў грамадзян будзе магчымасць данесці сваё меркаванне да органаў улады.